Большасць беларускіх палітвязняў, якія былі вызваленныя 13 снежня, сёння, 18 снежня, апынуліся на тэрыторыі Еўразвязу. Спачатку іх прывезлі ў Варшаву, дзе ў 3 гадзіны ночы родныя, сябры, палітычныя і грамадскія дзеячы цёпла сустрэлі іх.

Распавядае экспертка па палітычнай сітуацыі Настасся Касцюгова:
-Я ехала ў першую чаргу сустрэць Аляксандра Фядуту. Гэта сябра нашай сям’і. Хтосьці энергічны, хтосьці стомлены. Людзі праехалі вялізную дарогу. Вельмі рада, што людзі нарэшце ў бяспецы, што яны змогуць адпачыць.
Ужо з Варшавы частку экс-палітвязняў прывезлі ў Літву, частку – у Германію.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






