BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каталіцкі святар Трысцень знаходзіцца на волі

23 красавіка стала вядома пра арышт каталіцкага ксяндза Сяргея Трысценя. Пра гэта паведаміла Хрысціянская візія. Але пазней з’явілася інфармацыя, што святар знаходзіцца дома. 

Фота: Хрысціянская візія

Трысцень — настаяцель манаскай супольнасці кармелітаў босых у Менску, дырэктар Школы сямейнага жыцця, выкладчык Менскага тэалагічнага каледжа святога Яна Хрысціцеля. «На дадзены момант так і не ўдалося дакладна праверыць, што адбывалася са святаром [23 красавіка], але вядома, што святар знаходзіцца дома», — гаворыцца ў тэлеграм-канале «Хрысціянская візія».

Але дакладна вядома, што 23 красавіка евангельскага пастара з Хойніцкага раёна Алега Лойку затрымалі па крымінальнай справе, яго абвінавачваюць у перадачы інфармацыі аб перасоўванні расейскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі.