BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каталіцкіх святароў у Шуміліне затрымалі нібыта за “дыверсійную дзейнасць”

Каталіцкіх святароў у Шуміліне затрымалі нібыта за “дыверсійную дзейнасць на шкоду беларускай дзяржаве”.

Кіраўніцтва місіянераў аблатаў апублікавала афіцыйны камунікат з нагоды затрымання а. Анджэя Юхневіча OMI і а. Паўла Лемеха. Улады паведамілі, што арыштаваныя святары чакаюць суда.

Па інфармацыі “Хрысціянскай візіі” пасяджэнне адбудзецца сёння ў Віцебску. Прэс-сакратар місіянераў аблатаў, а. Павел Гамуляк паведамляе што прычынай затрымання стала “dywersyjna działalność”. Гэты тэрмін можна перакласці з польскай як непасрэдна дыверсійная дзейнасць, але таксама і “падрыўная” ці “экстрэмісцкая”.

Місіянеры аблаты з’яўляюцца паважаным каталіцкім Ордэнам з двухсотгадовай гісторыяй. Сёння ў свеце працуюць каля 3500 аблатаў на ўсіх кантынентах. Раней паведамлялася, што затрыманне адбылося пасля сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі ў Шуміліне.