BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Каталіцкія біскупы запрасілі Папу Льва XIV у Беларусь

Дэлегацыя каталіцкіх біскупаў з Беларусі сустрэлася ў Ватыкане з новым Папам Львом XIV. Яна адбылася пасля першай агульнай аўдыенцыі пантыфіка.

Як паведамляе Catholic.by, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, арцыбіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Іосіф Станеўскі перадаў Папу афіцыйнае запрашэнне наведаць Беларусь ад імя Каталіцкай царквы ў краіне. Беларускія біскупы таксама пазнаёмілі пантыфіка з бягучым становішчам Каталіцкай царквы ў Беларусі.

Напрыканцы асабістай сустрэчы з дэлегацыяй Папа дараваў папскае благаслаўленне, як перадаў арцыбіскуп Станеўскі, “усім людзям добрай волі, якія жывуць у Беларусі…”.