BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Католікі рыхтуюцца сустрэць Божае Нараджэнне

Ужо праз лічаныя гадзіны каталікі, як і істотная частка пратэстантаў і праваслаўных вернікаў сустрэнуць Божае Нараджэнне. Гэта адно з найгалоўнейшых хрысціянскіх святаў, калі адзначаецца нараджэнне Ісуса Хрыста ад Дзевы Марыі.

З нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў грамадзян, што б яны пазычылі вернікам, якія святкуюць Нараджэнне Збавіцеля 25-га снежня:

— Усяго самага добрага, што ў жыцці ёсць у чалавека. Радасці, сямейнага дабрабыту.

— Дабрабыту, міру ў свеце і ў Беларусі, і ў сям’і.

— Пазычыў бы самае галоўнае – здароўя, цяжкасцяў паменш, і каб усё складалася добра.

— Для верніка гэта сапраўды сапраўднае свята. Усім шчасця, удачы і радасці.

— Усім моцнага здароўя. Гэта самае галоўнае. Будзь здаровы, і будзе ўсё.

— Каб ва ўсіх быў дабрабыт, каб эканамічная стабільнасць была ў кожнага ў доме. А самае галоўнае, каб было здароўе.

Першыя звесткі аб святкаванні хрысціянамі Раства адносяцца да IV стагоддзя. Лічыцца, што ў свята Божага Нараджэння чалавек прыміраецца з Богам.

Беларускае Радыё Рацыя