BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Кажаш, баліць галава, а яны ў адказ – давай цябе сякерай стукну”

“Кажаш баліць галава, а яны ў адказ – давай цябе сякерай стукну,” – кажа пра лекараў у турме вызвалены 11 верасня беларускі палітвязень, грамадскі актывіст з Гародні Сяргей Спарыш.

– Ты прыходзіш і кажаш “дайце мне таблетку”, а яны замест гэтага кажуць “хочаш, мы лепш табе тапаром дамо”. Там лекары – гэта проста скаты. Кажаш “баліць галава”, а яны кажуць “давай сякерай стукну”. А могуць сказаць, што калі будзеш скардзіцца, калі яшчэ раз прыйдзеш, будзеш сімуляваць, мы цябе ў ШІЗА адправім. Гэта норма, гэта беларуская медыцына ў турме.

Фота Уладзіміра Грыдзіна (RFE/RL)

Паводле Сяргея Спарыша, яму два тыдні не давалі спаць на Акрэсціна, білі не моцна, але самае галоўнае і страшнае катаванне ў турме было мець зносіны з так званымі “крымінальнікамі”:

– Гэта было самае страшнае. Пра гэта яшчэ казаў Шаламаў і Салжаніцын. Я да гэтага быў гатовы, я ведаў, што гэта такое. Таму што каля цябе псіхічна хворыя людзі, якія думаюць толькі пра наркотыкі і гарэлку і забілі, да прыкладу, сваю маці, што не дала на гарэлку, задушылі проста падушкай, І пры гэтым выхваляюцца, што ў іх 139 артыкул і пішуць на кубку “артыкул 139”, каб баяліся ўзяць яе. Вось такія людзі побач там знаходзяцца.

Нагадаем, суд над Сяргеем Спарышам адбыўся ў Беларусі 7 траўня 2021 года, прад’явілі грамадскаму актывісту тры артыкулы: ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — удзел у масавых беспарадках, ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці, арт. 191 Крымінальнага кодэкса — перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў. Лукашэнкаўскія ўлады асудзілі Сяргея на 6 год, да сканчэння тэрміну заставалася некалькі месяцаў.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя