Дзяржаўныя прадпрыемствы, у тым ліку ўстановы адукацыі і аховы здароўя, атрымалі з Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі новыя “чорныя” спісы супрацоўнікаў, якіх патрабуюць звольніць за ўдзел у акцыях пратэсту, данаты, каментары і іншыя формы выказвання нязгоды з уладай або наадварот — за салідарнасць з дэмакратычным рухам.

Як паведаміла “Наша Ніва”, новыя спісы беларускія прадпрыемствы і арганізацыі атрымалі напярэдадні Новага года.
Колькасць грамадзян, уключаных у такія спісы, застаецца невядомай. Пазбегнуць звальнення, паводле выдання, могуць толькі тыя супрацоўнікі, якія з’яўляюцца незаменнымі спецыялістамі і маюць пратэкцыю з боку кіраўніцтва.
Беларускае Радыё Рацыя






