У Пінску арыштавалі яшчэ адну нерухомасць былога кіраўніка тэлеканала “Белсат” Аляксея Дзікавіцкага.

Пра гэта сам Дзікавіцкі паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook і адзначыў, што не ведае, у чым канкрэтна яго абвінавачваюць, і лічыць гэтыя дзеянні незаконнымі і палітычна матываванымі:
– Вядома, пачуцці не надта прыемныя, таму што з гэтым домам звязана ў прынцыпе першая палова майго жыцця. Адтуль я пайшоў у школу, адтуль я паехаў вучыцца, там жыла ўся наша вялікая сям’я, там памерла мая бабуля. Падстава юрыдычная такіх захадаў вельмі сумнеўная. З другога боку я разумею, калі не ўсе мы, то значная частка тых, хто змагаецца за Новую Беларусь, за перамены, мусіць плаціць цану. Шмат людзей увогуле сядзіць у турме.
Па словах Аляксея Дзікавіцкага, раней у верасні 2024 года на дом ягоных бацькоў у вёсцы Мястковічы таксама быў накладзены арышт. Ён падкрэсліў, што нават у сталінскую эпоху, калі ягоны дзед быў рэпрэсаваны, дом, пабудаваны ім у 1920-я гады, не быў канфіскаваны.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Аляксея Дзікавіцкага






