BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КДБ арыштаваў каліноўца Васіля Грачыху

Арыштаваны добраахвотнік-каліновец Васіль Грачыха. Адпаведны сюжэт паказалі па БТ, заўважыла “Наша Ніва”. Пры гэтым невядома, якім чынам і дзе яго арыштавалі. У сюжэце паказваюць, як былога каліноўца вядуць праз лес і балота. Ці рэальныя гэта кадры, ці інсцэніроўка, невядома. Допыт добраахвотніку на камеру проста на вуліцы зладзіў начальнік следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.

Фота: wikipedia.org

Таксама КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома. НН піша, што Бялюцін быў актывістам «Народнай грамады» і інфарматам спецслужбаў — у канцы 2010-х ён пісаў данос на Мікалая Аўтуховіча. У кадрах з аэрапорта Бялюціна выводзяць з самалёта і перадаюць двум мужчынам з павязкамі «КДБ» на рукавах, а затым саджаюць у машыну. Паводле сцвярджэння прапагандыстаў, Бялюцін нібыта ўваходзіў у Віленскую харугву і «трэніраваўся па ваенізаваным узоры».

Нагадаем, 24 красавіка стала вядома, што Павел Бялюцін знік у Польшчы. Ягоная жонка казала, што апошні раз ён выходзіў на сувязь за два тыдні да таго.