BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КДБ ладзіць шырокія рэпрэсіі па ініцыятывах у Беларусі

Праваабаронцам вядома, што ў апошні месяц КДБ “выклікае на размовы” і затрымлівае людзей, якія маюць дачыненне да розных ініцыятыў і праектаў, якія легальна працуюць у Беларусі. Гэта адбываецца ў розных кутках краіны і з праектамі рознай накіраванасці.

Адным з фактараў, што аб’ядноўвае ўсе гэтыя кейсы, з’яўляецца тое, што сілавікі хочуць схаваць рэпрэсіі ад грамадства — людзям пагражаюць, што калі інфармацыі пра пераслед трапіць да праваабаронцаў і СМІ, то ў дачыненні да іх будуць распачатыя крымінальныя справы.

Праваабаронцы маюць спіс арганізацый і праектаў, якія патрапілі пад рэпрэсіі КДБ, але не публікуюць яго ў мэтах бяспекі. Калі вам вядома пра такія выпадкі, калі ласка, паведамляйце “Вясне” — па жаданні, гэтая інфармацыя не будзе публічнай. Але нагадаем, што апублічванне дапамагае паказаць, што рэпрэсіі ў Беларусі не толькі не спыняюцца, а наадварот узмацняюцца, асабліва напярэдадні выбараў.

Крыніца: t.me/viasna96