BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КДБ папоўніў „спіс тэрарыстаў”

КДБ дадаў у спіс «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці» яшчэ 8 чалавек. У пералік дадалі трох асуджаных беларусак — Яну Пінчук, Наталлю Пятровіч і Анастасію Лазарэнку.

Адвакатка Лазарэнка адбывае тэрмін 6 гадоў калоніі, прысуджаных ёй у мінулым траўні. Яна кансультавала пацярпелых ля сценаў ізалятара на Акрэсціна. 25-гадовую Яну Пінчук прызналі вінаватай паводле пяці артыкулаў, у тым ліку «Стварэнне тэрарыстычнай арганізацыі або ўдзел у ёй». Беларуску экстрадавалі з Расеі ў Беларусь, нягледзячы на забарону Камітэту правоў чалавека ААН. Наталля Пятровіч — пенсіянерка, якой суд прызначыў 6 гадоў калоніі за каментары ў інтэрнэце.

Астатнія пяць чалавек у спісе — мужчыны. Гэта пенсіянэр Барыс Вітко, якога вінавацяць у «распальванні варожасці» і «закліках супраць нацыянальнай бяспекі» і асуджаныя Андрэй Ігнатовіч, Андрэй Лаўрыновіч, Пётра Старацітараў і Віктар Жаваранак. Найбольш вядомы сярод іх — 65-гадовы Старацітараў. Гэта пенсіянер з Мазыра, якога асудзілі на 5 гадоў турмы за рэпосты ў Facebook.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: pnk.tv