BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КДБ паведаміў, што затрымаў афіцэра запасу, якога падазраюць у працы на СБУ

Беларускі афіцэр запасу нібыта перадаваў Украіне звесткі пра расейска-беларускія вайсковыя вучэнні. Супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бяспекі затрымалі афіцэра запасу, які працаваў на спецслужбы Украіны. Такую інфармацыю агучылі на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе БелТА.

“Затрыманым аказаўся Мікалай В. Пры ім быў дакумент з грыфам «Цалкам сакрэтна”. Ён купіў яго некалькі хвілін таму для ўкраінскай выведкі. Чалавек паважаны ў беларускіх вайсковых і сілавых колах, інтэлектуал, адзін з аўтараў першай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі. Але затрымлівалі яго ўжо як здрадніка Радзімы», – заявілі на тэлеканале.

Паводле дзяржаўных СМІ, украінскія спецслужбы вельмі цікавілі сумесныя вучэнні, якія праводзіліся і праводзяцца паміж Беларуссю і Расеяй. Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны нібыта таксама цікавілі сакрэтныя дакументы, звязаныя з вучэннямі АДКБ.