BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КДБ працягвае ацэньваць кандыдатаў на выбары ў Каардынацыйную раду

КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» чатыры кааліцыі, якія будуць удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду.

Гэта «Воля / Рух Воля / Блок Воля», «Закон і правапарадак», «Еўрапейскі выбар» і «Моладзевы наступ».

Усе яны былі прызнаныя КДБ «экстрэмісцкімі фармаваннямі» 6 траўня. Адзначым, што ў дакуменце таксама пералічана больш за 80 чалавек, якія маюць дачыненне да вышэй згаданых кааліцый.

Раней «экстрэмісцкім фармаваннем» была прызнаная кааліцыя Паўла Латушкі і Руху «За Свабоду». Агулам у Каардынацыйную раду апазіцыі балатуецца 12 спісаў.