BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КДБ працягвае праверку адвакатаў на Гомельшчыне


Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі працягвае праверку адвакатаў у Гомлі і Гомельскай вобласці. Пра гэта паведамляе агенцтва «Позірк».

Фота: © Sputnik 

Паводле крыніцы агенцтва, адбылося два рэйды. Іх вынік — звальненні, пазапланавая пераатэстацыя, крымінальныя і адміністрацыйныя справы.

Першы рэйд КДБ правёў па юрыдычных кансультацыях 23 траўня, а 29 траўня супрацоўнікі спецслужбы наведалі тых, хто ў той дзень не быў на працоўным месцы.

«Цікавіліся стаўленнем да ўлады, правяралі тэлефоны, праводзілі гутаркі», — сказала крыніца.

Са слоў іншай крыніцы, звольнілася не менш за тры дасведчаныя адвакаты і гэтая колькасць можа ўзрасці. Як мінімум адзін адвакат адпраўлены на пазачарговую пераатэстацыю.