BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КДБ праводзіць вучэнні на Гарадзеншчыне

Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) Беларусі паведаміў, што з 27 па 30 мая ў Гарадзенскай вобласці пройдуць вучэнні.

Фота: © Sputnik 

У гэтыя дні ў рэгіёне будзе задзейнічана спецыяльная тэхніка, уведзены ўзмоцнены кантроль і магчымыя абмежаванні на дарогах.

Заяўленая мэта вучэнняў — праверыць гатоўнасць дзяржаўных органаў да супольных дзеянняў у выпадку тэрарыстычнай пагрозы.

У вучэннях прымуць удзел сілавыя структуры, у тым ліку Міністэрства абароны, МУС, МНС, Следчы камітэт, КДБ і іншыя ведамствы.