BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КДБ прызнаў «Зялёную сетку» экстрэмісцкім фармаваннем

КДБ прызнаў «Зялёную сетку» экстрэмісцкім фармаваннем. Рашэнне было прынята 30 ліпеня. 

Лагатып таварыства «Зялёная сетка».

Фармаванне вызначаецца як «група грамадзян з ліку прадстаўнікоў кааліцыі ініцыятыў «Green Network» («Зялёная сетка») «CIBC».

У сувязі з ім у пераліку згадваюцца Глеб Герасімовіч, Аляксандр Мількамановіч, Наталля Герасімова, Яраслаў Бекіш.

Таксама ў пералік унесены:

  • Instagram «Зялёны партал»,
  • Telegram-канал «Зялёны партал»,
  • Telegram-канал «Экадом»,
  • Telegram-чат «Экачат»,
  • Telegram-бот «Belarus Beehive»,
  • сайт «Belarus Beehive».