BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КДБ спрабаваў завербаваць праваабаронцу Алену Танкачову

КДБ спрабаваў завербаваць праваабаронцу Алену Танкачову — яе выдварылі з Беларусі. Пра гэта Reform.news распавяла дачка Алены Кацярына Данейка. 29 студзеня праваабаронцу каля дома затрымала група захопу. Танкачова была дапытаная ў якасці сведкі ў гарадскім упраўленні КДБ.

 Фота: Ales Bialiatski

Увесь гэты час жанчыну спрабавалі схіліць да супрацоўніцтва. Службоўцаў цікавілі праваабарончыя групы за мяжой і ўнутры краіны й якім чынам арганізавана альбо існуе донарская дапамога. Танкачова ад супрацоўніцтва адмовілася. Тады ёй паведамілі, што яна будзе дэпартаваная.

Вядома, што ў Танкачовай расейскае грамадзянства, але яна больш за 35 гадоў жыве ў Беларусі. Алена папрасіла папярэдзіць яе знаёмых і калегаў, што яе тэхніка знаходзіцца ў КДБ і магчымыя правакацыі. У 2014 годзе Танкачову ўжо дапартавалі з Беларусі, яна змагла вярнуцца толькі ў лютым 2018 года й з таго часу заставалася ў Беларусі.