“Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі” паведамляе пра хвалю затрымання калегаў, якая пачалася 20 траўня.
Стала вядома, што ў лакаматыўным дэпо Менск 21 траўня затрымалі шэсць машыністаў і памочнікаў машыніста.
Кіраўніцтва дэпо сцвярджае, што прычынай затрыманняў была перасылка ў мэсэнджарах і працоўных чатах фота аварыі 10 траўня, калі манеўраны лакаматыў сышоў з рэек каля станцыі “Менск-Сартавальны”.
Як стала вядома супольнасці чыгуначнікаў, трох затрыманых вызвалілі праз тры дні, трое застаюцца за кратамі, прынамсі двум інкрымінуюць “спрыянне экстрэмізму”. Паводле супольнасці, гаворка можа ісці пра артыкул 361-4 Крымінальнага кодэксу, паводле якога могуць пакараць пазбаўленнем волі на тэрміны да 7 гадоў.
Абвінавачаных звольнілі, таксама «прапанавалі» звольніцца начальніку адной са станцый лакаматыўнага дэпо — усё за тую ж перасылку здымкаў супрацоўнікамі.