BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Кіберпартызаны” абнавілі базы дадзеных па паслугачах рэжыму Лукашэнкі

“Кіберпартызаны” абнавілі базы дадзеных па паслугачах рэжыму Лукашэнкі. Хакеры дадалі ў базу звесткі пра яшчэ 64 сакрэтных супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў і спецслужбаў.

Таксама ў базе абнавілі інфармацыю пра афіцыйных працоўных месцах паслугачоў рэжыму аж да 2024 года. “Кіберпартызаны” адзначаюць, што “сексотаў” закідваюць у камеры СІЗА і ІЧУ, каб атрымаць інфармацыю ад “палітычных” ці для дадатковага маральнага і фізічнага ціску.

Агулам хакеры сабралі ўжо звесткі пра 542 інфарматараў МУС пад прыкрыццём. Іх дадзеныя можна пабачыць на “Чорнай мапе” праз фільтр “Сексоты” (з Беларусі рэкамендуецца адчыняць толькі праз VPN).

Беларускае Радыё Рацыя