BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Кіберпартызаны” апублікавалі новае расследаванне пасля ўзлому сайта БДУ

Даносы і масавыя звальненні і адлічэнні паводле палітычных матываў у БДУ — пра гэта паведамляюць «Кіберпартызаны» на падставе дадзеных з унутранай сеткі ўніверсітэта, узламанай імі летам 2023 года.

Справаздачы ў ГУУС, пракуратуру, адміністрацыю Лукашэнкі па палітычных звальненнях і адлічэннях, сачэнне за выкладчыкамі, парушэнні нормаў маралі — пра гэта распавядаецца ў справаздачы «Кіберпартызанаў».

Рэктар Андрэй Кароль, фота: bsu.by

Рэктар Андрэй Кароль 14 жніўня 2020 году выпусціў зварот, у якім запэўніў, што за ўдзел у мірных акцыях адлічэнняў і звальненняў у БДУ не будзе. Аднак з 9 жніўня 2020 года да лета 2023 года па палітычных матывах у БДУ звольненыя прынамсі 50 работнікаў.  Акрамя таго, былі адлічаны 140 навучэнцаў. Па дадзеных хакераў, “рэктар БДУ Андрэй Кароль асабіста даносіў знаёмаму супрацоўніку МУС Андрэю Галенку аб тым, дзе і як праходзяць студэнцкія акцыі”. Таксама “Кіберпартызаны” высветлілі, што Каралю дапамагалі ў чыстках і іншыя супрацоўнікі ВНУ.

Беларускае Радыё Рацыя