BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Кіберпартызаны» не спыняць працу з-за праблем з фондам Мельнікавай

Прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец запэўніла, што на працу арганізацыі амаль не паўплывае адсутнасць доступу да рахункаў кампаніі зніклай Анжалікі Мельнікавай. Там завіслі некалькі дзясяткаў тысяч даляраў, якія донары вылучылі «Кіберпартызанам». 

«У нас бальшыня людзей працуе не за заробак, таму не праблема працягваць далей, можа проста не так хутка будзем дапамагаць з «прабівамі» журналістам і актывістам», – сказала «Белсату» прадстаўніца «Кіберпартызанаў».

Калі з рахункаў фонду «Białoruś Liberty», заснаванага Анжалікай Мельнікавай, не ўдасца забраць грошы, то гэта «некрытычна адаб’ецца» на працы «Кіберпартызанаў», запэўніла Шаметавец.

Беларускае Радыё Рацыя