Беларускія «Кіберпартызаны» перад Новым годам заявілі пра ўзлом шэрагу дзяржаўных сайтаў і медыя ў Беларусі. «Задамо ім правільную атмасферу з навагоднім кібер-дызайнам і сапраўднай беларускай музыкай, якая аднойчы зноў будзе гучаць па ўсёй свабоднай Беларусі», – адзначылі «Кіберпартызаны».

Як заяўляецца, былі ўзламанаыя сайты Эканамічнага суда СНД, тэхнапарку Магілёва, навінавых рэсурсаў Берасця – Brest.by, virtualbrest.ru, vbrest.by. Пазней да спісу ўзламаных сайтаў дадаліся сайты санаторыя МУС, вайскова-прамысловых кампаній і некаторыя іншыя. У якасці доказаў узлому сайтаў «Кіберпартызаны» прывялі скрыншоты і спасылкі на вэб-архівы ўзламаных старонак. На іх былі размешчаныя нацыянальная сімволіка і сімволіка самой арганізацыі, звароты да беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя






