BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кіберпартызаны ўзламалі сайт БелТА

Кіберпартызаны ўзламалі сайт БелТА. Яны паведамілі, што ўзламаная ўнутраная сетка прапагандысцкай агенцыі, адкуль выпампавана 90Гб звестак, а гэта ўнутраныя дакументы, бухгалтэрыя, асабістая інфармацыя пра супрацоўнікаў.

Праца ў офісах БелТА паралізаваная, супрацоўнікі вымушаныя працаваць дома, бо ня маюць доступу да працоўных кампутараў. Ад сябе Кіберпартызаны пакінулі на сайце шэраг загалоўкаў і пасланне з патрыятычным воклічам «Жыве Беларусь!».