Часткова апублічаныя беларускімі Кіберпартызанамі былі дадзеныя пра памерлых у Рэспубліцы Беларусь да 2024 года з афіцыйнымі прычынамі смерці. Большая частка інфармацыі застаецца ў закрытым доступе, але па запыце можа быць прадастаўленая правераным медыя ці арганізацыям, – распавяла прадстаўніца беларускіх кіберпартызан Юліяна Шаметавец:

– Ёсць інфармацыя пра ўсіх памерлых у Беларусі да 2024 года з афіцыйнымі прычынамі смерці. У першую чаргу, зразумела, што гэтая інфармацыя можа быць карыснай для ўсялякіх журналісцкіх расследаванняў, частцы журналістаў мы ўжо дапамаглі ў гэтым сэнсе. Агулам, зразумела, гэтая інфармацыя можа дапамагаць і актывістам, і ў прынцыпе даваць інфармацыю беларусам пра тое, хто памёр ці не памёр, а калі памерлі, то па якіх прычынах.
Кіберпартызаны – дэцэнтралізаваная група ананімных хакер-актывістаў, якая была створаная ў 2020 годзе. Яе дзейнасць скіраваная супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнка.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіву Юліяны Шаметавец