BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кіберпартызаны: Вывучаем базу дадзеных агентаў КДБ

Атака на Аэрафлот і выкрыццё базы дадзеных агентаў КДБ — такія апошнія паспяховыя кампаніі беларускіх Кіберпартызанаў.

Большасць дэталяў у межах бяспекі не даступная для шырокага кола грамадства, — распавяла прадстаўніца беларускіх Кіберпартызанаў Юльяна Шаметавец:

– Зрабілі заяву пра тое, што мы атрымалі інфармацыю наконт людзей, якія ўзаемадзейнічаюць з беларускім КДБ. За апошнія некалькі год у нас ёсць гэтыя спісы з крыніцы, якую мы не можам называць, гэты спіс публічным мы не будзем рабіць, гэтыя дадзеныя будуць выкарыстаны ў нашай унутранай працы, каб вылічваць агентуру і тых, хто даносіць па палітычных нейкіх тэмах у КДБ.

Кіберпартызаны — гэта беларуская дэцэнтралізаваная група ананімных хакер-актывістаў, якая з’явілася ў верасні 2020 года. За час сваёй працы здзейснілі шэраг паспяховых кібератак на рэсурсы беларускіх сілавых структур і дзяржаўных устаноў урада, публікавалі кампраметуючыя беларускіх сілавікоў матэрыялы, размяшчалі ў адкрытым доступе службовую і сакрэтную інфармацыю.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя