BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Кіберпартызаны” заклікаюць не карыстацца месенджарам Telega

Апошнім часам у інтэрнэце актыўна рэкламуецца месенджар Telega, які нібыта дазваляе абысці абмежаванні на званкі ўнутры Telegram у Расеі. Беларускія “Кіберпартызаны” заклікаюць не карыстацца гэтай праграмай з некалькіх прычынаў.

Кіберпартызаны

Па-першае, там падаецца няправільная інфармацыя пра зыходны код. Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што месенджар мае адкрыты зыходны код, які можа праверыць кожны. Але на запыты адміністрацыя падае толькі зыходны код афіцыйнага Телеграма.

Па-другое, Telega мае сваю сістэму тэлефанаванняў, якую нельга праверыць праз закрытасць зыходнага коду. Распрацоўшчыкі месенджара могуць атрымліваць любую інфармацыю ад тэлефанаванняў без ведама карыстальнікаў.

Па-трэцяе, гэты месенджар зарэгістраваны на кампанію ў Расеі — гэта значыць, ён у кожным разе вымушаны падпарадкоўвацца рэжыму Крамля.

Беларускае Радыё Рацыя