BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кіроўцу з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Валянціну Глінскаму 39 гадоў. Ён родам з Пінска, дзе вучыўся ў гімназіі №3, а пасля паступіў у БНТУ.

Валянцін Глінскі
Валянцін Глінскі

Валянцін працаваў у пінскім філіяле «Гандальпінск», на Белпошце, а таксама пекарам у кампаніях «ПалессеПрадукт» і «Радуга-Святло». Апошнім часам мужчына працаваў у таксі «Яндэкс Go» і кіроўцам у адной з мясцовых фірмаў. У Валянціна ёсць непаўналетняя дачка.

Па-за працай мужчына быў фанатам хакейнага клуба «Ястрабы», які ў 2022‑м стаў фарм-клубам салігорскага «Шахцёра». Ён наведваў іх хатнія і выязныя матчы. Акрамя хакея, мужчына цікавіўся аўтаспортам, у прыватнасці Формулай-1, піша «Наша Ніва».

Валянціна Глінскага затрымалі напрыканцы мінулага года. Нядаўна яго асудзілі паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Мужчыну прысудзілі, верагодна, «хатнюю хімію».