У сталіцы Грузіі – Тбілісі адбылося судовае паседжанне, на якім павінен быў вырашацца лёс беларускага праваабаронцы Рамана Кісляка.

Праваабаронцу Раману Кісляку яшчэ ў 2024-м годзе Грузія адмовіла ў атрыманні статусу міжнароднай абароны ў Грузіі. Цяпер ён спрабуе атрымаць гэты статус праз судовае рашэнне:
Распавядае Раман Кісляк:
– Выступаў і другі бок – прадстаўніца дэпартаменту міграцыі, таксама была магчымасць задаць пытанні, суддзя таксама ўдакладняла некаторыя моманты і затым былі спрэчкі, суд нам прапанаваў выступіць у спрэчках. Суддзя не вынесла рашэння сёння, яна ўзяла тыдзень, каб усё вывучыць. І праз тыдзень, 26 сакавіка, будзе вынесена рашэнне.
Раман упэўнены, што сэнс барацьбы за змаганне беларусаў не з’яўляецца марным:
– Змаганне не ў тым, каб падаць просьбу у дэпартамент міграцыі, два разы з’ездзіць і даць інтэрв’ю, але ў выпадку адмовы абскардзіць у судзе. Я ведаю толькі дзве беларускія справы, якія прайшлі праз акруговы суд. І толькі адну – якая прайшла праз апеляцыйны суд. У гэтым ёсць сэнс, суды могуць выносіць іншыя рашэнні, якія будуць адрозніваюцца ад пазіцыі дэпартамента міграцыі.
Праваабаронца ўпэўнены, што беларусы маюць магчымасць атрымаць падарожныя дакументы, каб пакінуць Грузію, калі ў іх скончыўся пашпарт і гэта можна, напрыклад, зрабіць праз амбасаду Францыі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя