У траўні 2026-га беларусы абяруць новы склад Каардынацыйнай рады. Ад дыяспары ў Грузіі ў кампанію ўключаюцца актывістка Марына Зялёная і праваабаронца Раман Кісляк.

Пра тое, чаму ён вяртаецца ў Каардынацыйную Раду распавядае Раман Кісляк:
– Сама праваабарончая дзейнасць не дае больш магчымасцяў, якія ёсць у палітычнай дзейнасці. У нас была прадстаўніца Грузіі ў Каардынацыйнай радзе трэцяга складу. Гэта Марына Зялёная. Але мне падаецца, што трэба больш людзей, каб голас беларусаў Грузіі быў пачуты на ўсіх узроўнях. Наша праблема на самой справе не вырашаюцца, з’яўляецца ўсё больш і больш.
Па словах праваабаронцы, ён выбраў для сябе ўдзел у выбарах у Каардынацыйную Раду новую кааліцыю:
– Я ўдзельнічаў у выбранні Каардынацыйнай рады другога склікання і трэцяга, Але ў трэцім наш спіс дыяспары не пераадолеў гэтага бар’ера. Канешне, найбольш паспяховыя тыя спісы, дзе ёсць нейкі палітычны досвед удзелу ў выбарах, вось у такім арганізацыйным плане. Я палічыў, што са спісам АГП я найлепшым чынам дасягну тых мэтаў, якія я стаўлю.
Ператрусы і крымінальная справа выціснулі Рамана Кісляка з Беларусі ў 2021 годзе — але не з праваабарончай дзейнасці. У Грузіі ён працягнуў працу: кансультуе беларусаў і ў 2022–2023 гадах узначальваў «Беларускую дыяспару ў Аджарыі».
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






