BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Гэты закон – крок наперад для паляпшэння становішча дзейных добраахвотнікаў”

На днях Вярхоўная Рада Украіны прыняла ў другім чытанні ў цэлым законапраект, які рэгулюе прававы статус і медыцынскае забеспячэнне замежных добраахвотнікаў, якія служаць па кантракце. За яго прагаласаваў 291 украінскі дэпутат.

Аляксандр Клачко

Былы добраахвотнік і грамадскі дзеяч Аляксандр Клачко каментуе прыняцце гэтага закона адносна беларускіх добраахвотнікаў.

-Зараз добраахвотнікі, хто на кантракце, маюць магчымасць падацца на від на жыхарства ва Украіне. Я не скажу, што гэта нейкія глабальныя змены, але, безумоўна, гэты закон – крок наперад для паляпшэння становішча дзейных замежных добраахвотнікаў, у тым ліку беларускіх.

Як кажа Аляксандр Клачко, гэты закон быў прыняты дзякуючы вялікай працы шматлікіх беларусаў, якія працавалі ў гэтым кірунку. І тое, што ён з’явіўся, гэта вялікі плюс для дзейных замежных добраахвотнікаў.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя