Больш за 10 дзен былыя палітзяволеныя і журналісты працягваюць абмяркоўваць тэлефанаванне амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа Лукашэнку.

Журналістка і былая палітзняволеная Вольга Класкоўская лічыць «жахам гандаль жывым таварам».
-Я згодная з тым, што гэта гандаль жывым таварам. Гэта страшна – такое азначэнне ў ХХІ стагоддзі ў цэнтры Еўропы, але такая рэчаіснасць і сутнасць дыктатуры.
Па словах журналісткі, яна шчыра вітае на волі Сяргея Ціханоўскага:
-Мала хто верыў у тое, што яго Лукашэнка калі-небудзь выпусціць, ці выйдзе ўвогуле Ціханоўскі жывым з-за кратаў. Бо гэта яго персанальны вораг. Я цалкам дапускаю, што на волю выйдзе і больш значная колькасць палонных рэжыму.
Вольга Класкоўска адбыла за кратамі ў Беларусі 2,5 года і цяпер жыве ў Швейцарыі і працягвае пісаць пра Беларусь у мясцовыя выданні.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






