
Падчас анлайн-семінара «Чалавек і клімат: інструкцыя па выжыванні», які быў прысвечаны адаптацыі да кліматычных выклікаў і зменлівых умоў у рэгіёне, навуковая камунікатарка і прадстаўніца Green Network Ірына Панядзельнік вылучыла шэраг ключавых пагроз, з якімі ўжо сутыкаюцца Беларусь і Польшча:
-72% гарадскога насельніцтва Беларусі лічаць, што змена клімату будзе ўплываць на іхнае жыццё ў горадзе цягам наступных 20 гадоў. Перапады тэмператур, палярная зіма ў Польшчы, напрыклад, анамальная спёка летам у мінулым годзе ў Беларусі, рост коштаў на энергію, урон сельскай гаспадарцы, уплыў на здароўе насельніцтва. Падвышаюцца і цеплавыя ўдары, пагаршаецца якасць жыцця і якасць паветра ў гарадах Беларусі. Распаўсюджваюцца і новыя захворванні. Гэтая тэма не да канца даследаваная.
Паводле Панядзельнік, абедзве краіны ўваходзяць у зону, дзе расце рызыка даўжэйшых анамальных спякотаў, штармавых вятроў, залеваў і лакальных паводак. Акрамя гэтага, ў Беларусі тэма змены клімату фактычна палітызаваная: займацца кліматычнымі пытаннямі на ўзроўні афіцыйных НДА цяпер немагчыма.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя




