Кампанія „Кадравы Рэзерв для Новай Беларусі“ ўжо даўно працуе ў выгнанні над падрыхтоўкай спецыялістаў і стварэннем базы для будучых перамен у Беларусі. Цяпер яе каардынатар, намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Юрый Губарэвіч, абвяшчае пра новы фармат працы — Клубы рэфарматараў.

Гэта пляцоўкі, дзе беларусы могуць аб’ядноўвацца дзеля распрацоўкі праектаў рэформаў. Паводле Губарэвіча, пры наяўнасці жадаючых адзін з першых такіх клубаў можа адкрыцца і ў Беластоку:
– Мэта гэтых сустрэч – пазнаёміць людзей паміж сабой, правесці дыскусіі адносна магчымых формаў працы і далейшай дапамогі ў рэалізацыі іх працы на месцах. Калі ў Беластоку будзе адпаведны інтарэс, то, канешне, будзем рабіць і ў Беластоку.
Такім чынам, ужо ў кастрычніку сустрэчы Клубаў рэфарматараў у межах кампаніі „Кадравы Рэзерв для Новай Беларусі“ адбудуцца ў Варшаве, Гданьску, Познані, Кракаве, Празе, Уроцлаве і Вільні. Клубы адкрытыя для сяброў „Кадравага Рэзерву“. Далучыцца можна праз анкету на сайце pr-belarus.org.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






