27 лютага, у пятніцу, а 18:00 у беларускiм хабе «Новая Зямля» (ul. Św.Rocha 5 lok. 32) ў Беластоку адбудзецца прэзентацыя новай кнігі вядомага амерыканскага гісторыка і публіцыста Юрыя Фельштынскага «Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара». Будуць прадстаўлены версіі кнігі на беларускай, украінскай і рускай мовах.


Галоўная гераіня кнігі Наталля Радзіна не шукала славы, слава яе знайшла сама. Яна з 18 гадоў ступіла на шлях для вольнай Беларусі і ідзе па ім да гэтага часу, – гаворыць Наталля:
– Я не спрынтар, я марафонец. Я ведаю, што трэба можа і шмат часу, каб дамагчыся сваёй мэты. Я з 18-ці гадоў у апазіцыі да рэжыму Лукашэнкі. Ні дня не працавала ў ніякай дзяржаўнай прэсе. Я лічу, што трэба трымацца, таму што мэта ў на годная, мы хочам дамагчыся свабоды для сваёй краіны, то бок свабоды для сябе. А колькі гэта можа заняць часу, гэта ўжо не так важна. Важна толькі не здавацца і працягваць рабіць сваю справу.
У прэзентацыі прымуць удзел Наталля Радзіна, беларуская журналістка, галоўны рэдактар сайта «Хартия’97», трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка свету і Еўропы па плаванні Аляксандра Герасіменя i каардынатар грамадзянскай кампанii «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя






