Гаворка пра выданне «Чарвяк» (Viesoji istaiga Gudu informacijos centras, Вільня, 2013). Адпаведнае рашэнне прынятае судом Заводскага раёну Менска 11 лютага.

Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі выданні Сяргея Навумчыка «Дзевяноста другi» і «Дзевяноста трэцi» — таксама па рашэнні суда Заводскага раёну Менска.
Акрамя таго, у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі Telegram-каналы і чаты «ВЯЧОРКА», «Лукабек», «Паца-Ваца», «Вестник Михеева: Беларусь и мир», «ZMAHAR», Instagram-старонкі «vaganovtor», «zivebelarus2022», «minsk_new.s», TikTok-старонкі «тгк: сливовая долина», «brest-region».