
Палякам і польскім кампаніям пагражаюць не толькі «звычайныя» прастуды і новая хваля COVID-19, але і коклюш, які вяртаецца пасля многіх гадоў. Пра гэта піша Беларуская служба Польскага радыё. Працадаўцы, у якіх ёсць такая магчымасць, павінны тэрмінова падумаць аб адпраўцы супрацоўнікаў на дыстанцыйную працу, або быць гатовым да гэтага. Эксперты і клінічныя медыкі паведамляюць, што ложкі запаўняюцца пацыентамі, у асноўным хворымі на COVID-19. Шматлікія выпадкі коклюшу таксама з’яўляюцца вялікай праблемай. Калі да гэтага дадаць сезон грыпу, то няма сумневу, што кіраўніцтва польскіх прадпрыемстваў чакае цяжкі час з пункту гледжання адсутнасці супрацоўнікаў. Гэта ў сваю чаргу азначае больш высокія выдаткі. Аднак калі гаворка ідзе пра COVID-19, то, вядома, гаворка не ідзе пра такую маштабную пандэмію, як гэта было ў апошнія гады.
Беларускае Радыё Рацыя






