BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькасць ахвяр непагадзі на мінулых выходных вырасла да чатырох

На Магілёўшчыне 14 ліпеня 5-гадовая дзяўчынка з мамай і цёткай накіроўваліся на электрычку да чыгуначнага прыпыначнага пункту «Тэкстыльшчык». Раптам у дарозе іх заспела непагадзь. Ад ветру падалі дрэвы, пад адным з якіх апынуліся жанчыны і дзяўчынка, паведаміў Следчы камітэт Беларусі.

Ад удару маці дзяўчынкі страціла прытомнасць, малую прыціснула ствалом. Другая жанчына абышлася нязначнымі ўдарамі і пачала даставаць пацярпелых з-пад дрэва, а затым выклікала «хуткую». Дзіця памерла ў машыне хуткай дапамогі.