BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькасць ахвяр землятрусаў у М’янме перавысіла 1000 чалавек

1002 чалавекі загінулі і 2376 пацярпелі ў выніку разбуральных землятрусаў магнітудай 7,7 і 6,4 бала, якія адбыліся ўчора, 28 сакавіка, у М’янме. Пра гэта са спасылкай на ваенныя ўлады краіны паведамляе агенцтва AFP.

Па меншай меры 30 чалавек лічацца зніклымі без вестак, выратавальная аперацыя працягваецца. Кітай, Паўднёвая Карэя і Расея заявілі пра сваю дапамогу.

У той жа час рэальная колькасць ахвяр можа быць большая: многія засталіся пад заваламі, якія разбіраюць выратавальныя службы.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў 16 км на паўночны захад ад населенага пункта Сагайн, непадалёк ад горада Мандалай, другога па велічыні ў краіне. Яго насельніцтва складае 1 млн 2 тыс. чалавек. Гэты раён размешчаны прыкладна ў 100 км на поўнач ад сталіцы М’янмы Нейп’ідо. Падземныя штуршкі адчуваліся таксама ў Тайландзе і Кітаі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: The Nation