
Колькасць ахвяр расейскага масіраванага ўдару дронамі і ракетамі па Кіеве ў ноч на 7 верасня вырасла да трох чалавек: ратавальнікі знайшлі цела трэцяга загінулага.
Ратавальная служба Украіны сёння раніцай абвясціла, што з-пад руін разбуранага дзевяціпавярховіка ў Святошынскім раёне Кіева дасталі цела мужчыны.
Акрамя гэтага чалавека, у выніку расейскага ўдару ў ноч на нядзелю ў Кіеве загінулі жанчына і яе двухмесяцавае дзіця.






