У Беларусі колькасць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, за год вырасла амаль на 25%. На канец 2023 года іх налічвалася 2.203, а на канец 24 – 2.752, вынікае з праведзенага “Пазіркам“ аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Негатыўная сітуацыя назіралася ва ўсіх рэгіёнах краіны і сталіцы. Найгоршая гадавая дынаміка зафіксаваная ў Менскай вобласці, дзе колькасць сірот павялічылася больш чым на 71%.
Партал “Зеркало” раней паведамляў аб атрыманні пры дапамозе аб’яднання Belpol непублічных даных Міністэрства аховы здароўя, з якіх вынікае, што ў 2023-м у Беларусі нарадзілася 64.605 дзяцей, а ў 2024-м — 58.993, што амаль на 9% менш.






