BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькасць “экстрэмісцкіх” крыніц інфармацыі расце

586 разоў – столькі былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі крыніцы інфармацыі ў Берасцейскай вобласці. Адлік вядзецца ад ліпеня 2020 года да сярэдзіны верасня бягучага года, – адзначыла праваабаронца:

– Калі глядзець на хуткасць і маштабы, як хутка гэта ўсё адбываецца, то за апошні год вельмі значна гэты спіс пашырыўся. То бок у 2020-2021 годзе значна менш дадавалі ў гэтыя так званыя экстрэмісцкія матэрыялы.

Праваабаронца дадала, што да ліку экстрэмісцкіх матэрыялаў на Берасцейшчыне дадаюцца ютуб-каналы, суполкі ў Фэйсбук, Аднакласніках, УКантакце, тэлеграм-старонкі і тэлеграм-чаты ды кнігі.

Беларускае Радыё Рацыя