BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькасць медыя ў Беларусі з 2020 года скарацілася на траціну

За чатыры гады колькасць СМІ ў Беларусі скарацілася на траціну.

Увесну 2020-га ў краіне, па дадзеных міністэрства інфармацыі, было зарэгістравана 1586 медыя. А сёння іх засталося толькі 1146, вынікае са словаў дырэктаркі інфармацыйнага агенцтва БелТА Ірына Акуловіч.

Шмат аўтарытэтных беларускіх медыя прызнаныя ў Беларусі “экстрэмісцкімі фармаваннямі”. Прытым і прадукцыю замежных медыя рэжым таксама прызнае “экстрэмісцкай”. Нашае Беларускае Радыё Рацыя таксама аднесеная ўладамі ў Менску да «экстрэмісцкіх фармаванняў», экстрэмісцкай прызнаная і прадукцыя нашага сайту ды сацыяльных сетак.

Беларускае радыё Рацыя