За чатыры апошнія гады колькасць відэакамер Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу “грамадскай бяспекі” павялічылася ў дзясяткі разоў і перавышае 40 тысяч адзінак, паведаміў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Паводле яго, камеры дазваляюць выяўляць парушальнікаў на дарогах. Пры гэтым сістэма пастаянна ўдасканальваецца. МУС адзначае, што за 15 апошніх гадоў колькасць загінулых у ДТЗ знізілася амаль у 4 разы. Пры гэтым колькасць зарэгістраванага транспарту павялічылася практычна на чвэрць.
У той жа час не таямніца тое, што з дапамогай тых самых відэакамер сілавікі ў Беларусі адсочваюць і палітычных апанентаў рэжыму Лукашэнкі. Удзельнікаў пратэстаў 2020 года дагэтуль пераследуюць па матэрыялах зробленых тады відэазапісаў.
Беларускае Радыё Рацыя