239 – столькі палітвязняў налічваецца ў Берасцецскай вобласці па стану на сёння, 19 верасня.

У цэлым назіраецца тэндэнцыя на змяншэнне колькасці палітвязняў, – адзначыла праваабаронца праваабарончага цэнтру “Вясна” спадарыня Ганна:
– Гэтая лічба крыху зменшылася ў параўнанні з нашымі папярэднімі размовамі. Таму што вызвалілі частку людзей па сканчэнні тэрмінаў. І яшчэ тых, каго вывезлі ў Літву, там таксама апынулася шмат палітвязняў з Берасцейскай вобласці. І людзі, усё такі, паціху выходзяць па сканчэнні сваіх тэрмінаў.
За апошні тыдзень спіс палітвязняў у Берасцецскай вобласці папоўніўся на 2 асобы. Гэта Іван Замяцін і Надзея Ляшук, асуджаныя за план “Перамога” і “справу Гаюна” адпаведна.
Беларускае Радыё Рацыя






