
278 – такая апошняя лічба палітвязняў у Берасцейскай вобласці. Яна доўгі час застаецца фактычна без зменаў на ўзроўні 250-280 асобаў, – распавяла правабааронца Ганна:
– Гэта лічба, у параўнанні з нашай апошняй размовай, крыху падрасла, але калі паглядзець на лічбы, якія былі паўгода таму, то звычайна было каля 278 – 277 чалавек. То бок, лічба ў прынцыпе ў доўгатэрміновым плане, на жаль, не змяняецца. На жаль, у нас па-ранейшаму шмат людзей за кратамі.
Апошнія асобы, дададзеныя да спісу палітвязняў на Берасцейшчыне, – гэта Сяргей Дземідзюк, Анатоль Закурка, Васіль Ніпарка, Іван Амрэйчык, Аляксей Самайлюк і Ігар Сарокін.
Беларускае Радыё Рацыя






