Беларускія праваабаронцы дадалі ў спіс Яўгена Бойку, Аляксандра Краўчука, Паліну Піткевіч, Арцёма Палякова, Вадзіма Сенчанку і Максіма Бельчанку. Яны лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Так, пра арышт у Беларусі журналісткі Паліны Піткевіч стала вядома некалькі дзён таму. Сёмага сакавіка яе крымінальную справу аб удзеле ў “экстрэмісцкім фарміраванні” будзе разглядаць Менскі гарадскі суд. Бойка ўзяты пад варту паводле абвінавачвання ў “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”. Іншыя названыя палітвязні ўжо асуджаныя на некалькі гадоў калоніі кожны, сярод абвінавачанняў – «удзел у экстрэмісцкім фарміраванні», «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» або фінансаванне такой дзейнасці ды іншыя.
На сёння ў Беларусі налічваецца 1232 палітычных зняволеных.






