BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькі чалавек затрымалі з пачатку масавых пратэстаў у Беларусі?

Праваабарончы цэнтр «Вясна» прааналізаваў лічбы рэпрэсій, што прайшлі з пачатку выбарчай кампаніі 2020 года.

Фота: ПЦ “Вясна”

За чатыры гады з прычыны палітычнага пераследу было затрымана каля 65 тыс.чалавек (адныя з першых затрыманняў адбыліся 29 траўня падчас пікету Сяргея Ціханоўскага ў Гародні). Большасць, натуральна, былі затрыманыя па адміністрацыйных справах, вядома як мінімум пра 6.971 фігуранта палітычна матываваных крымінальных спраў.

Агулам рэпрэсіям (затрыманні, прысуды, штрафы, звальненні) падвергліся каля 74 тысяч чалавек. Колькасць палітвязняў за гэты час вырасла ў 55,5 разы: роўна чатыры гады таму іх было 25, а па стане на 9 жніўня 2024 года — 1.385. Ужо цалкам адбылі свой тэрмін 1140 чалавек. Больш за дзве тысячы чалавек маюць статус былых палітвязняў.

Мінімум 268 палітвязняў знаходзяцца ў асаблівай рызыцы за кратамі. Сярод іх 19 чалавек з інваліднасцю, 103 — у цяжкім стане здароўя, 63 — старэйшыя за 60 гадоў (многія з іх маюць вялікія праблемы са здароўем), а таксама дзесяць з ментальнымі разладамі.

Пяцёра чалавек загінулі падчас пратэстаў: гэта Аляксандр Тарайкоўскі, Генадзь Шутаў, Мікіта Крыўцоў, Аляксандр Віхор, Раман Бандарэнка. Шасцёра палітвязняў памерлі ў месцах пазбаўлення волі: гэта гэта Аляксандр Кулініч, Ігар Леднік, Вадзім Храсько, Алесь Пушкін, Мікалай Клімовіч, Вітольд Ашурак.