BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Колькі ў Беларусі засталося “вагнераўцаў”?

Найміты расейскай ПВК «Вагнер» працягваюць на сістэматычнай аснове працаваць з вайскоўцамі ўнутраных войск і Узброеных сіл Беларусі. Але такое супрацоўніцтва публічна не прызнаецца, паведамляе маніторынгавая група “Беларускі Гаюн”.

Фота: “Ваяр”

Напрыклад, у красавіку найміты праводзілі баявое зладжванне атрада спецпрызначэння «Граніт», а на палігоне «Абуз-Лясноўскі» “вагнераўцы” праводзілі заняткі па баявой, агнявой і тактычнай падрыхтоўцы з беларускімі ваеннаслужачымі. Акрамя таго, на палігоне «Асіповіцкі» вайскоўцы артылерыйскіх падраздзяленняў Беларусі сумесна з наймітамі «Вагнер» праводзілі заняткі па баявой падрыхтоўцы.

Усяго ж колькасць “вагнераўцаў”, якія працягваюць заставацца ў Беларусі, можа вылічвацца сотняй чалавек, паведамляе маніторынгавая група.