Каля некалькіх дзясяткаў чалавек – столькі на волю на Берасцейшчыне вышла палітвязняў за мінулы месяц.
Пераважна гэта тыя асобы, якія трапілі за краты па крымінальных палітычна матываваных справах 3-4 гады таму, – распавяла прадстаўніца праваабарончага цэнтра “Вясна” спадарыня Ганна:
– У асноўным гэта людзі, якія выходзілі цягам апошняга месяца. Вельмі шмат вызвалілася жыхароў Берасця, якіх судзілі за 10 жніўня 2020 года, ім давалі самы мінімум 3 гады, у сярэднім 3,5-4 гады. Гэтыя людзі ўжо цалкам адбылі свае пакаранні, там проста з улікам таго, што дзень, які адбываецца ў СІЗА, у пералік на калоніі агульнага ці ўзмоцненага рэжыму – лічыцца за паўтара дня.
Правабаронца звярнула ўвагу, што нягледзячы на вызваленне такой колькасць жыхароў Берасцейскай вобласці, прыкладна столькі ж асобаў надалей трапляе з палітычных прычынаў за краты. Паколькі судовы канвеер не спыняецца.
Беларускае Радыё Рацыя