BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Контртэрарыстычная аперацыя ў Лельчыцкім раёне завершаная

Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці абвясціла завершаным правядзенне контртэрарыстычнай аперацыі ў Лельчыцкім раёне.

Гэты рэжым у раёне на мяжы з Украінай быў нечакана абвешчаны 15 лютага. Чыноўнікі райвыканкама патлумачылі ўсё вучэннямі, якія праходзіць “ужо не першы раз”.

Маніторынгавая група “Беларускі Гаюн” заявіла, што з 11:30 па менскім часе ў Лельчыцы прыляцелі пяць верталётаў. На іх прыбылі байцы сіл спецыяльных аперацый (ССА) і ўнутраных войскаў (ВВ). Пазней верталёты паляцелі назад, а байцы засталіся ў Лельчыцкім раёне. Прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка заявіў, што ўкраінцы не заўважаюць ніякай актыўнай дзейнасці на беларускім баку мяжы.

Беларускае Радыё Рацыя